Алег Кулеша: Нас чакае шчырая размова
16 гадоў таму
Музей Вольнай Беларусі сумесна з Беларускай Асацыяцыяй Палітвязняў „Да волі” зладзіць сустрэчу беларусаў з палітычнымі дзеячамі Вадзімам Пракоп’евым, Валерыем Сахашчыкам і Андрэем Ягоравым.

„Нас чакае шчырая размова”, – кажа прадстаўнік аб’яднання „Да Волі” Алег Кулеша:
– У гэтай размове вельмі цікавыя асобы ўдзельнічаюць, усе са сваімі поглядамі. Будзе фармат дыскусіі, гэта будзе цікава. Можна будзе задаць свае пытанні, якія вы жадаеце.
Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 3-га лістапада, у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11). Пачатак у 18:00.
Беларускае Радыё Рацыя
