Алег Латышонак: Адчуваю гонар, што я беларус



Алег Латышонак – беларускі гісторык з Падляшша, сапраўдная зорка беларускай гістарыяграфіі, аўтар вядомых навуковых працаў па гісторыі, грамадска-палітычны дзеяч. Сам Алег нарадзіўся і жыве ў Польшчы, але лічыць сябе беларусам. Менавіта апошнія масавыя беларускія пратэсты пасля выбараў сталі для гісторыка асабістым гонарам за свой народ. Латышонак выказаўся пра Дзень Волі і асабістае значэнне гэтай даты для яго.

– Для мяне Дзень Волі – гэта найбольшае беларускае свята. Пачалі мы яго святкаваць у нас на Беласточчыне ў другой палове 80-х гадоў. Спачатку па хатах, а пасля, пад канец 80-х,  адкрыта пад сцягамі. Я, як кожны беластоцкі беларус, вельмі сачыў за тым, што адбываецца ў Беларусі. Для мяне гэта было нечакана. Першы раз у жыцці адчуў гонар за тое, што я беларус, гонар, што належу да гэтай нацыі.

Алег Латышонак быў вельмі ўзрушаны пратэстамі ў Беларусі і спадзяецца, што грамадска-палітычная сітуацыя ў краіне зменіцца ў лепшы бок.

Францішак Цярэшка, Радыё Рацыя