Алег Латышонак: Баюся, што перапіс не перадасць рэальнасці
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Пра хаду перапісу разважае гісторык Алег Латышонак:
– Не скажу, каб баяўся вынікаў перапісу, але баюся, што ён не перадасць таго, што сапраўды ёсць. Безумоўна ідзе працэс адмірання беларускай меншасці ў аўтахтоннай Польшчы, а з другога боку ідзе наплыў беларусаў з Беларусі, якія прыязджаюць за працай і асядаюць.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна да 30-га верасня ўключна: праз інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.
Беларускае Радыё Рацыя