Алег Латышонак: Беларуская меншасць мае патрэбу ў падтрымцы Беларусі
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.
Пра стан беларусаў на Падляшшы і іх стасункі з афіцыйнай Беларуссю выказаўся гісторык, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак:
– Тыя, хто за мяжою, то не беларусы для гэтай улады, для гэтай сістэмы – так бы сказаў. Натуральна, каб прыйшла ўлада, якая б лічыла тых этнічных беларусаў за межамі Беларусі сваімі, то магла б моцна іх падтрымаць. Патрэбная была б даволі вялікая фінансавая падтрымка беларускай дзейнасці. Найважнейшая – то дапамога ў самым Беластоку.
РР: Зараз праходзіць перапіс. Ці пазначалі вы сваю прыналежнасць нацыянальную?
Алег Латышонак: Беларускую, як заўсёды. Мова – беларуская. Веравызнанне – праваслаўны.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.
Цалкам матэрыял у далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Urząd Statystyczny w Białymstoku і „Радыё Рацыя”