Алег Латышонак: Дзень Волі яднае ўсіх беларусаў на Падляшшы і ва ўсім свеце
25 сакавіка сёлета Беларуская нацыянальная меншасць у Польшчы і Беларуская дыяспара ў Беластоку правядуць супольнае святкаванне 105-х угодкаў Дня Волі.
Пра аб’яднаўчае значэнне свята кажа прафесар, аўтар шматлікіх выданняў і артыкулаў пра БНР Алег Латышонак:
– Адна справа – яднанне на свята, іншая – інтэграцыя. Інтэграцыя яшчэ не адбылася, яшчэ пабачым, як яно будзе. Але ёсць адно свята, якое яднае ўсіх беларусаў на цэлым свеце, і ў гэты дзень я адчуваю беларускую супольнасць. Заўсёды адчуваў. Мы тут святкуем ужо з 80-х гадоў.
25-га сакавіка Дзень Волі распачнецца а 13-й з ускладання кветак перад Следчым арыштам у Беластоку. Асноўны мітынг пройдзе на Рынку Касцюшкі а 14-й. А ўжо а 15.30 у будынку Усходне-Еўрапейскай акадэміі прыкладных навук па вуліцы Цеплая, 40 пройдзе святочны Канцэрт з нагоды Дня Волі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя