Алег Латышонак: Каліноўскі пачынаў як паляк, а паміраў як беларус
22 студзеня споўнілася 158 год з пачатку Студзеньскага паўстання, больш вядомага як паўстанне Каліноўскага ў Беларусі. Падзея гэтая дагэтуль носіць у краіне напаўзабаронены характар.
Пра ролю Кастуся Каліноўскага распавядае прафесар, прэзідэнт Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак:
Гарадзеншчына, дзе ён быў паўстанцкім камісарам, найлепш стала ваяваць у гэтым паўстанні. Атрады, арганізаваныя Каліноўскім, правялі найбольшую бітву паўстання на беларускіх землях пад Мілавідамі. І гэта сведчыць пра тое, што ён ведаў, як гэта робіцца. І ён быў арганізатарам і ідэолагам.
Па словах Алега Латышонка, даследчыкаў яшчэ чакаюць новыя адкрыцці дакументаў, якія датычацца апошніх дзён жыцця Кастуся Каліноўскага перад павешаннем. Такія артэфакты дапамогуць лепш зразумець характар і настрой усяго паўстання 1863 года.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя