Алег Латышонак: Мы зжыліся з гэтай дзяржавай



Бел-чырвоныя сцягі ўпрыгожваюць сёння амаль кожны будынак ў Польшчы.

Сёння краіна адзначае стагоддзе аднаўлення незалежнасці. Свята незалежнасці – гэта свята ўсіх грамадзян Польшчы, у тым ліку і нас – падляшскіх беларусаў,  кажа прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак:

-Мы – тубыльцы, жывем тут тысячу гадоў. У Польскай дзяржаве большасць Падляшша знаходзілася ўжо з 16-га стагоддзя, так што мы проста зжыліся з гэтай дзяржавай. Таму мы маем права і абавязак святкаваць гэтае свята, бо гэта дата адраджэння дзяржавы, грамадзянамі якой мы з’яўляемся.

Святкаванні стагоддзя незалежнасці ў Беластоку распачаліся адмысловай літургіяй у саборы Святога Мікалая ў Беластоку. Пасля поўдня ваяводскія ўрачыстасці пройдуць на цэнтральнай плошчы Беластока ля помніка аднаго з айцоў польскай незалежнасці – маршалка Юзэфа Пілсудскага.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя