Алег Латышонак: Няма падстаў «дэкамунізаваць» Тарашкевіча



Сярод 12 вуліц, якія трапілі ў спіс другога этапа дэкамунізацыі на Падляшшы пазначана вуліца імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім. Пакуль яшчэ няма матывіроўкі, на аснове якой ахвяра сталінскіх рэпрэсій Браніслаў Тарашкевіч стаў прапагандыстам ідэй камунізму, або іншага таталітарнага рэжыму.

Прафесар Алег Латышонак лічыць, што няма ніякіх падстаў, каб дэкамунізаваць Браніслава Тарашкевіча:

Тарашкевіч зрабіў стаўку на савецкі бок, але нават будучы патаемным сябрам камуністычнай партыі Заходняй Беларусі займаўся палітычнай дзейнасцю, але ж не збройным змаганнем з польскай дзяржавай. Гэта быў парламенцкі, дэмакратычны рух, калі казаць Беларускую сялянска-работніцкую грамаду.

Згодна з абноўленым законам аб дэкамунізацыі публічнай прасторы старшыня Інстытута нацыянальнай памяці звярнуўся да ваяводы, каб той выдаў так званыя часовыя распараджэнні на змену назваў 12 вуліц на Падляшшы. Гэты тэрмін заканчваецца 2 снежня.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыла Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя