Алег Латышонак пра дзейнасць „Лупашкі” і яго жаўнераў
„Пераконваннем перакананых”, – так пра сустрэчу ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку выказаўся адзін з удзельнікаў.
Прафесар універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак зрабіў даклад на тэму „Лупашка і яго жаўнеры на Беласточчыне ў 1945 годзе”.
„Нельга апраўдваць злачынствы змаганнем за незалежную Польшчу”, – кажа Алег Латышонак:
– Вялікая частка польскага грамадства апраўдвае яго злачынствы тым, што змагаўся за Польшчу. Так доўга, як такое змаганне за Польшчу будзе прымальнае, а пакуль што маем культ такіх асобаў і „Лупашкі” у прыватнасці, паразумення быць не можа.
На сустрэчу прыйшло каля сотні чалавек. Латышонак адзін з нешматлікіх гісторыкаў, які публічна выступае супраць міфалагізацыі „Лупашкі”, як ідэйнага змагара за незалежную Польшчу.
„Лупашка” і яго жаўнеры адзначыліся на Беласточчыне тым, што спалілі ў траўні 1945 года вёскі: Патока, Вілюкі і Доўгі Брод, а таксама забойствам цывільных асобаў.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
www.facebook.com/naszapamiec