Алег Латышонак правядзе анлайн-лекцыю прысвечаную Слуцкаму збройнаму чыну



27 лістапада – 100 гадавіна Слуцкага збройнага чыну. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павету выступілі са зброяй у руках за свабоду і незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 

Памяць пра тыя падзеі асабліва важная цяпер, калі дзясяткі тысяч беларусаў змагаюцца за свабоду і дэмакратыю на Радзіме, за права „людзьмі звацца”.

Доўгі час беларуская гісторыя замоўчвалася або фальсіфікавалася, таму запрашаем усіх прыняць удзел у анлайн-лекцыі прысвечанай Слуцкаму збройнаму чыну. Пра падзеі стогадовай даўніны раскажа вядомы даследчык гісторыі Беларусі, прадстаўнік беларускай меншасці ў Польшчы, прафесар Алег Латышонак.

Сустрэча пройдзе 21.11 у 18.00 (па польскім часе).

Прыняць удзел у ёй можа кожны па спасылцы ў zoom.