Алег Латышонак: Праз беластоцкую турму прайшлі многія беларускія дзеячы



У Дзень Волі будынак Цэнтра ўтрымання ў Беластоку, альбо “Следчы арышт”, стаў цэнтрам увагі беларускай супольнасці.

Пра гістарычны будынак турмы, дзе былі зняволеныя беларускія дзеячы ў ХХ стагоддзі, распавёў прафесар Алег Латышонак:

– Гэты будынак – турма яшчэ з царскіх часоў. Яна безупынна служыць кожнай уладзе. Але найгоршы яе перыяд – гэта час Другой сусветнай вайны. Кожны чарговы акупант тут трымаў і катаваў жыхароў гэтай краіны – і палякаў, і беларусаў. Пасля яшчэ раз турма мела значэнне палітычнай, за часам “Салідарнасці”, тут сядзелі таксама ўдзельнікі гэтага руху. Я сам тады сядзеў у гэтай турме.

 Вядома таксама, што ў 1939 годзе ў будынку Цэнтра ўтрымання ў Беластоку быў закатаваны аўтар гімну БНР „Мы выйдзем шчыльнымі радамі” Макар Краўцоў.

Памятная шыльда ля будынку Цэнтра ўтрымання ў Беластоку па адрасе: вул. Каперніка, 21,  даступная для ўскладання кветак і знічоў па наступных каардынатах:

https://www.google.com/maps/@53.1236654,23.1403272,84m/data=!3m1!1e3?hl=pl

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя