Алег Латышонак раскажа пра “Збройнае змаганне за БНР”
Гісторык, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак раскажа сёння, 30 лістапада, у Беластоку пра “Збройнае змаганне за БНР”.

У сераду, 30 лістапада, беластоцкі гістарычны клуб «Beer&History» збіраецца на чарговую сустрэчу.
Дата: 30 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: паб «Beer4U», ul. Legionowa 14/16, lok. 2, Беласток
Гэтым разам будзе шыкоўная лекцыя «Збройнае змаганне за БНР» ад прафесара Алега Латышонка. Такое нельга прапусціць!
27 лістапада лічыцца Днём герояў. Гэта ўгодкі Слуцкага збройнага чыну — адчайнай спробы беларусаў адстаяць свой край і свабоды на тле Грамадзянскай вайны ў Расеі. Як гэта было? Ці быў у нас шанец на перамогу? Жаўнеры БНР — хто яны ды як склаліся іхныя лёсы?
Уваход вольны.
