Алег Латышонак: Цяпер у гэты працэс уключаюцца свецкія ўстановы



Як беларусы Падляшша павінны захоўваць памяць пра трагічныя падзеі канца студзеня пачатку лютага 1946 году? Тады аддзел польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса (Бурага) спаліў 5 беларускіх вёсак на Беласточчыне, загінула тады 79 цывільных жыхароў. З таго часу прайшло 75 гадоў, а памяць да гэтай пары раздзяляе грамадства не толькі на Падляшшы. На гэтую тэму з  госцем Рацыі, старшынём Беларускага гістарычнага таварыства і сябрам грамадскай ініцыятывы „Наша памяць”, прафесарам Алегам Латышонкам гутарыць Валя Лаеўская.

РР: У гэтым годзе споўнілася 75 гадоў спалення беларускіх вёсак аддзелам Бурага. Ці мы змаглі, як грамадства, захаваць памяць пра гэтыя ахвяры?

Алег Латышонак: Безумоўна, так. Ужо раней было шмат мерапрыемстваў, і ўшанаванні адбываюцца гадамі. Калі раней гэта былі толькі царкоўныя ўрачыстасці, службы, паніхіды. Цяпер ужо можна сказаць, што ўключыліся таксама свецкія ўстановы. Не гавару пра такія арганізацыі ці ініцыятывы як Беларускае гістарычнае таварыства, ці “Наша памяць”. Але таксама на месцах людзі арганізоўвалі ўшанаванні. Цяпер ахвяры – святыя пакутнікі, служацца малебны. Але таксама відавочна ўключаюцца мясцовыя самаўрады.

Цалкам размова:

Размаўляла Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя.