Алег Ляшко: Пуціна трэба судзіць у Гаагскім трыбунале
У Вярхоўнай Радзе прапанавалі выправіць Пуціна ў Гаагскі трыбунал. З такой ініцыятывай выступіў лідар “Радыкальнай партыі” Алег Ляшко. Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война:
– Паводле ўкраінскага палітыка, Уладзімір Пуцін не збіраецца спыняцца на анексіі Крыму і распальванні канфлікту ў Данбасе, таму варта падумаць пра юрыдычныя захады. „Мяркую, што мэта Украіны і ўсяго цывілізаванага свету – забяспечыць Пуціну судовы працэс у Гаазе”, – лічыць палітык.
Лідар Радыкальнай партыі неаднаразова адзначаў, што яго не задавальняюць Менскія пагадненні, якія насамрэч толькі правакуюць Расею на далейшую агрэсію і таму супярэчаць нацыянальным інтарэсам Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя, Украіана
Фота telegraf.com.ua