Алег Віленчыц: Надыходзяць добрыя навіны
Хутка прыйдуць добрыя часы і адбудуцца перамены ў лепшы бок – такая вера ёсць ва ўкраінцаў.

У інфармацыйнай прасторы з’яўляецца штораз больш добрых навін пра падзеі на фронце, гэта дае нейкую надзею, – адзначыў беларус Алег Віленчыц, што ў ваенны час жыве ва Украіне:
– Я думаю, што ёсць уплыў такіх добрых навін, бо інфармацыйны прастор вельмі змяніўся. Надыходзяць добрыя навіны пра эканоміку, ваенныя падзеі, дапамогу нашым вайскоўцам.
Расейская агрэсія на Украіну не спыняецца 460-ы дзень. Контнаступ з украінскага боку яшчэ не пачаўся, што абумоўлена не дастатковай колькасцю ўзбраення.
Беларускае Радыё Рацыя
