Алексей Северынэнка: Нашая мэта адзіная
У грузінскім Батумі штовечар на плошчы Еўропы адбываецца акцыя супраць вайны ва Украіне.
Гэта акцыя, як і іншыя дзеянні – гэта супольная барацьба ўкраінцаў і беларусаў, упэўнены прадстаўнік украінскай дыяспары ў Батумі Алексей Северынэнка:
– Наша барацьба і барацьба беларусаў за волю – гэта насамрэч адна вялікая вайна. Нашая мэта супольная, яна адзіная. Мы б’емся супраць сілы, якая перашкаджае волі, як Украіны, так і Беларусі. Гэта Расейская імперыя, яна нікуды не падзелася. Гэта не два асобныя рухі, гэта адзіны вызвольны рух нас і беларусаў.
Па яго словах, у Батумі рыхтуецца супольная беларуска-украінская акцыя да гадавіны Чарнобыльскай трагедыі:
– Плануем правесці супольную акцыю ўкраінцаў і беларусаў. У адзінстве наша сіла, як іначай. Я лічу, што гэта трагедыя, якая адбылася, гэта першы эпізод вялікая ланцуга падзей. Вядома, пра тое, што адбываецца там зараз, яно найважнейшае. Падзеі ў Энергадары і размяшчэнне ядзерных боепрыпасаў на тэрыторыі Беларусі.
Дакладная дата акцыі і час яе правядзення будзе абвешчаны ў чатах беларускай і ўкраінскай дыяспар, а таксама і ў мясцовых тэлеграм каналах.
Беларускае Радыё Рацыя