„Aleksiada” Аляксандра Веледзімовіча ў Беластоку
Адкрыццё выставы беларускага фатографа Аляксандра Веледзімовіча пад назвай “Aleksiada” прайшло ў Цэнтры імя Лазара Заменгофа ў Беластоку.
Асновай выставы стаў аповед прадзеда фатографа пра ваенныя часы.
Паводле аўтара, аповед быў няпоўны, таму ён вырашыў дапоўніць гісторыю:
– Пачынаецца з дакументальных сведчанняў, а калі ёсць недахоп, то пачынаю прыдумваць. Я вырашыў, што мой прадзед апынецца ў Варшаве, бо не ведаю, што з ім здарылася паміж 1944 і 1945 годам. Тут ёсць некалькі памылак, ты зможаш прачытаць, і ты зразумееш, што пад гэтым ёсць іншая гісторыя пра тое, як рабіць міфы з гісторыі, што гэтым можа займацца хто заўгодна.
Аляксандр Веледзімовіч нарадзіўся ў 1983 годзе ў Віцебску. З 2016 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза фатографаў. Яго працы выстаўляліся ў Менску, Берасці, Парыжы, Ванкуверы ды Ташкенце. Выстава “Aleksiada” будзе адкрыта да канца траўня.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com/centrumzamenhofa