Лена Глагоўская: Найважнейшае – гэта згуртаванасць



25 гадоў таму ў Гданьску прайшоў устаноўчы сход Беларускага культурнага таварыства „Хатка”, якое дагэтуль аб’ядноўвае беларусаў.

23 траўня ў 1992 паўстала асобная структура, якая і сёння аб’ядноўвае беларусаў Памор’я і актыўна працуе на ніве беларушчыны. Кажа беларуская дзеячка Лена Глагоўская:

– За гэтыя 25 гадоў удалося шмат розных цікавых праектаў зрабіць, якія зроблены абсалютна на грамадскіх асновах. Хаця б тое, што ў Гданьску ёсць вуліца Дзекуця-Малея ці вуліца Янкі Брыля ў Гдыні, без таварыства гэтага не было б. Паставілі помнік „галубкоўцу” на могілках у Гневе.

Найважнейшае – гэта згуртаванасць сябраў таварыства, якое можна параўнаць з сям’ёй. Да прыкладу, Беларускае культурнае таварыства „Хатка” штогод ладзіць святкаванне ўгодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі, канцэрты, літаратурныя імпрэзы і мастацкія вечарыны. 

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя