Алена Хаштарыя: Акцыяй падтрымайма «Азоўсталь»
На прыбярэжным бульвары ў грузінскім Батумі адбылася акцыя-хэпінінг у падтрымку Украіны. Некалькі дзясяткаў чалавек запускалі над морам паветраныя ліхтарыкі блакітнага і жоўтага колераў.
Пра акцыю распавядае грузінскі апазіцыйны палітык, лідар партыі ДРОА Алена Хаштарыя:
– Мы прывялі, напрыклад, самую першую акцыю ў дзень пачатку вайны. І мы лічым, калі кіраўніцтва краіны не выдзяляецца асаблівай падтрымкай Украіне, мы, і апазіцыя, і проста грамадзяне Грузіі, павінны ва ўсіх формах, ва ўсіх адносінах быць побач з украінцамі. Таму мы дапамагаем у размяшчэнні, з працай і з усімі праблемамі жыцця тут. Перыядычна мы праводзім акцыю, каб і грузіны бачылі, і ўкраінцы, што мы на іх не забываемся. Асабліва зараз мы, канешне, непакоімся за “Азоўсталь”. Мы хацелі б на знак падтрымкі „Азоўсталі” на мора пусціць вось гэтыя ліхтарыкі.
Алена кажа, што падобная акцыя амаль не перашкаджае экалогіі горада Батумі:
– Гэта прымальная форма падтрымкі, экалогіі не шкодзіць. Калі нават і шкодзіць, то гэта меншае зло, таму можна значна болей і вышэй. Мэта – падтрымка “Азоўсталі”. Самую вялікую шкоду экалогіі і чалавецтву прыносіць Расея, таму мы павінны быць вельмі актыўнымі.
Падтрымаць грузінскіх палітыкаў прыйшлі ўкраінскія і беларускія актывісты, якія штодня на Плошчы Еўропы ў Батумі «стаяць за Украіну».
Беларускае Радыё Рацыя