Алена Панамарова: Беларусы крутыя, беларусы не здаюцца ні ў якім разе
Ужо другі год у „Моладзевым Хабе” дзейнічае ініцыятыва «Напішы ліст палітвязню». Кожную сераду беларусы Варшавы прыходзяць, каб напісаць лісты палітзняволеным. Кіруе гэтай ініцыятывай Алена Панамарова.
Яна лічыць напісанне лістоў і накіраванне іх адрасатам сваім абавязкам. За кратамі знаходзяцца і яе сябры, гаворыць Алена Панамарова:
-Гэта такая праца – яна руцінная, можа сумная часам. Колькасць лістоў на сённяшні дзень, трошачкі яшчэ і напішам ужо тры тысячы. Я бачу падтрымку беларусаў – гэта і грашыма, і тое, што людзі прыходзяць кожную сераду, не спыняюцца. Без пятнаццаці шэсць, калі я сяджу тут адна, кожны раз у мяне думкі ў галаве, што сёння ніхто не прыйдзе, і кожны раз людзі прыходзяць. Беларусы крутыя, беларусы памятаюць, не здаюцца ні ў якім разе!
Паводле Алены Панамаровай, ініцыятыва будзе існаваць, пакуль не выйдзе з-за кратаў апошні палітвязень. Яна спадзяецца, што беларусы Варшавы падтрымаюць яе памкненне маральна, фінансава і сваёй працай.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя