Алена Жаркевіч: Збіраемся разам і робім тое, што патрэбна



„Госця Рацыі” – заснавальніца беларускага валанцёрскага хабу „Сустрэча” у Кіеве Алена Жаркевіч.

Алена распавядае пра справы і працу хабу апошнім часам. А гэта і эвакуацыя людзей з прыфрантавой зоны, і гуманітарная місія на Херсоншчыну, свята беларускай культуры і дзень салідарнасці з палітвязнямі.

– Мы правялі Дзень беларускай культуры ў хабе. Прыязджала да нас Аліна Коўшык. Таксама мы праводзілі тут з украінцамі Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Мы шмат чаго рабілі. Да нас далучаюцца ўкраінскія арганізацыі, нас усе падтрымліваюць, з боку Украіны на 100%.

РР: Вы казалі, што прывозіце гуманітарную дапамогу і машыны для УСУ ва Украіну. Гэта тое, на што збіраюць грошы ў Еўропе ці хаб неяк сам арганізоўвае закупку ўсяго гэтага.

– Усё што датычыцца закупкі гуманітарнай дапамогі, то гэта мы робім сумесна ў беларусамі, якія знаходзяцца ў Польшчы. То бок я тэлефаную нашым фондам, „Жыві” фонд, яны дапамагалі шмат, беларуская дыяспара ў Беластоку шмат дапамагала. Я кажу, што трэба, збіраем рэчы. А ўжо машыны – гэта зборы, якія мы робім разам з украінцамі. Гэта была не зусім мая ініцыятыва, гэта ўкраінцы рабілі, а мы ўжо далучыліся да іх і па сённяшні дзень мы робім гэта разам. Яны навучылі нас збіраць грошы, мы зараз самі спрабуем. Да нас далучаюцца беларусы Грузіі, беларусы Кракава. Мы куплялі антэну, нам дапамагалі беларускія айцішнікі. Ёсць адна кампанія, не магу назваць, як яна называецца. Мы звярнуліся да іх, бо „Волату” патрэбная была антэна для выканання баявых задач. Мы звярнуліся, як хаб, папрасілі грошаў, яны далі, мы купілі. Зараз будзем перадаваць ужо „Волату”. Збіраемся разам і робім тое, што патрэбна.

РР: Што датычыцца культурных і грамадскіх акцый. Як гэта праходзіла?

Мы правялі Дзень беларускай культуры ў хабе. Да нас прыязджала Аліна Коўшык. Таксама мы праводзілі разам з украінцамі Дзень салідарнасці з палітвязнямі. Мы шмат чаго рабілі, да нас далучаюцца ўкраінскія арганізацыі, нас вельмі падтрымліваюць. Гэта вельмі добра ўспрымаюць украінцы. Яны былі здзіўленыя, калі прыйшлі да нас на Дзень салідарнасці з палітвязнямі, што ў нас у хабе ёсць сцяна, там вісяць палітзняволеныя, якія выступілі супраць вайны ва Украіне. Там ёсць тыя, хто раней выходзіў, а ёсць тыя, хто стужку павесіў блакітна-жоўтую, яшчэ штосьці рабіў, яны ўсе вісяць. Убачылі, што беларусам не ўсё роўна. Калі ўкраінцы прыехалі да нас і ўсё гэта пабачылі, то яны былі здзіўленыя. Яны казалі, што гэта немагчыма, як могуць пасадзіць чалавека за стужку. Сёння ў Беларусі не тое, што ў 2020 годзе, людзі вышлі, іх пасадзілі і ўсё. Беларусы сказалі, што яны не падтрымліваюць вайну і іх саджаюць у турму. Тут ва Украіне гэтай інфармацыі не хапае, пра гэта мала хто кажа, акрамя нас, Полк Каліноўскага кажа пра гэта, то бок такое.

Гутарка ў далучаным гукавым файле.

З Аленай Жаркевіч гутарыла Алеся Вербаловіч. Як зазначыла валанцёрка, усе жадаючыя яшчэ могуць далучыцца да гуманітарнай місіі. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую анкету, спасылка на якую есць у тэлеграм-канале хабу.

Беларускае Радыё Рацыя