Алесь Бяляцкі прачытае цыкл лекцый у Беластоцкім універсітэце
„Сучасная Беларусь – грамадcка-палітычныя дачыненні” – пад такой назвай у Беластоцкім універсітэце пройдзе цыкл лекцый старшыні закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра „Вясна”, былога палітвязня Алеся Бяляцкага.
У Беластоку адбудзецца 5 лекцый з яго ўдзелам. Першыя даклады прагучаць ужо ў бліжэйшы панядзелак – 29 лютага. Апошні – 3 сакавіка. Сустрэчы прысведчаны тэмам: дэмакратычны рух у Беларусі, шлях да незалежнасці, аўтарытарны рэжым і супраца Беларусі з замежжам.
Беларускае Радыё Рацыя
