Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю кнігу ў Варшаве
Беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі прэзентаваў сваю кнігу ў Беларускім Доме ў Варшаве.
“Халоднае крыло Радзімы” – такую назву даў аўтар свайму зборніку, які ўключае ў сябе ўрыўкі з лістоў, якія былі напісаныя ў калоніі, эсэ, інтэрв’ю, успаміны. Значная частка кнігі была напісана падчас зняволення, сярод зместу Алесь Бяляцкі асабліва адзначыў успаміны з 80-ых і 90-х гадоў:
– Найбольш удалым атрымалася тое, што я напісаў у турме. Прыкладна 200 старонак гэтай кнігі былі напісаныя ў калоніі. У кнізе ёсць успаміны пра дзейнасць у падпольных беларускіх гуртках у 80-я гады, пра пачатак 90-х – тое, што зараз ужо з’яўляецца гісторыяй Беларусі. Пра яе новае пакаленне можа нават і не ведае.
Падчас прэзентацыі ў Беларускім Доме кнігу Алеся Бяляцкага можна было набыць за любы кошт, сродкі, атрыманыя за продаж будуць накіраваныя на дапамогу беларускім палітзняволеным .
[Not a valid template]
Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава
Фота аўтара