Алесь Кіркевіч: Мы зараз распрацоўваем некалькі новых маршрутаў
Краязнаўца і адзін з заснавальнікаў гістарычнага клуба Beer&History Алесь Кіркевіч распавёў Радыё Рацыя, што неўзабаве ў Беластоку з’явяцца новыя экскурсійныя маршруты.

Падчас экскурсій ад каманды «Беларускіх вандровак» наведвальнікі знаёмяцца з таямніцамі горада і даведваюцца аб цікавых фактах, схаваных за сценамі будынкаў.
– Мы зараз распрацоўваем некалькі новых маршрутаў, трохі паднаўляем старыя, таму што раней мы проста вадзілі, а зараз ёсць тэатралізаваная опцыя, напрыклад, па месцах Браніцкіх нас водзіць прафесійны актор у шляхецкім касцюме 17-18 стагоддзя. Паспрабуем у самы бліжэйшы час прагуляцца па Свентаянскай вуліцы, яна таксама вельмі цікавая, па вуліцы Млыновай і яшчэ таксама некалькі іншых маршрутаў. Таму проста сачыце за нашымі абвесткамі ў сацыяльных сетках. Там усё гэта будзе.
Апошняя экскурсія з Алесем Кіркевічам была прысвечана беластоцкаму раёну Баяры: месцу, у якім захаваліся помнікі архітэктуры мадэрнізму, дом канца ХІХ стагоддзя і драўляная забудова.






Беларускае Радыё Рацыя
