Алесь Лютыч выступіў з акустыкай у Варшаве
15 гадоў таму
Алесь Лютыч – лідар беларускага рок-гурта „:B:N:” – выступіў з акустыкай у Варшаве. Імпрэза прайшла ў клубе Scena Chmielna.

„Канцэрт стаў для мяне добрай нагодай, каб сустрэцца з сябрамі”, – зазначыў музыка, які цяпер жыве ў Лодзі:
– Першы дзень зімы і на вуліцы ёсць снег і мароз, што вельмі прыемна. Зіма не толькі на календары, але і на двары. Я прыехаў у Варшаву з канцэртам, каб трошкі паспяваць, пабавіць час, расслабіцца, сустрэцца са знаёмымі. Зараз сустрэчы адбываюцца толькі праз Фэйсбук і ўсё астатняе. Прыемны такі пятнічны вечар з канцэртам і з зімой.
Дарэчы, адна з кампазіцый на канцэрце была прысвечаная навагодняй тэме.



Беларускае Радыё Рацыя
