Алесь Міхалевіч пра інцыдэнт з Макарам Малахоўскім



Справа вырашыцца пазітыўна, але тэндэнцыя небяспечная. Так адмыслоўца ў нашым эфіры адрэагаваў на інцыдэнт з Макарам Малахоўскім у Варшаве. Актывіста, які ад пераследу ўладаў Беларусі хаваецца ў Польшчы – затрымала паліцыя, напачатку тыдня яго дапыталі ў мясцовай пракуратуры, але пазней адпусцілі. І хоць сітуацыя ў Варшаве вырашылася, гэта не здымае агульнага пытання, колькі беларусаў у спісе Інтэрполу.

Кажа адмысловец па міграцыйным праве, былы кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, якога калісьці таксама затрымлівалі па лініі Інтэрпола. Ён пракаментаваў варшаўскі інцыдэнт:

– Абсалютна звычайная пракурорская праверка па факту экстракцыйнага запыту Польская Рэспубліка ў гэтым усім дзейнічае як прававая дзяржава, якая калі затрымалі чалавека таму, што ён знаходзіўся ў спісе Інтэрпалу, вельмі хутка разабраліся, выпусцілі гэтага чалавека. Прымянілі ўсе магчымасці для таго, каб не ўтрымліваць яго пад вартай. Далей праводзяць праверку і думаю, што пасля гэтай праверкі Рэспубліцы Беларусь будзе адмоўлена.

На Макара Малахоўскага ў Беларусі заведзена крымінальная справа нібыта за наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся летась 13 жніўня. У Польшчы ён знаходзіцца па гуманітарнай візе, а мясцовыя ўлады летась беларусам выдалі 12 тысяч гуманітарных візаў.

Беларускае Радыё Рацыя