Алесь Плотка: Здзейсніў ажно дзве няўдалыя спробы трапіць ва Украіну



Беларускага літаратара і перакладчыка сучасных украінскіх пісьменнікаў Алеся Плотку не пусцілі ва Украіну.

Супрацоўнікі ўкраінскай памежнай службы, правёўшы некалькі размоваў з беларусам, выдалі яму на рукі дакумент з адмовай на перасячэнне ўкраінскага кардону. Для Алеся Плоткі, які мае ўкраінскі часовы від на жыхарства, забарона на ўезд стала непрыемным сюрпрызам. Алесь Плотка, нягледзячы на перакрэсленыя планы, разумее, што рашэнні аб забароне на ўезд для грамадзян Беларусі ва ўмовах вайны прадыктаваныя аб’ектыўнымі фактарамі.

Здзейсніў ажно дзве спробы – на пешым і чыгуначным пераходах, каб трапіць на тэрыторыю Украіны, дзе я маю дзейсны часовы від на жыхарства. Мне было адмоўлена, штораз праводзіліся сумоўі, якія зараз паўсюдна праводзяцца, што зразумела, ідзе вайна. Але засяродзіцца хацелася б на юрыдычным баку справы, як усё выглядае. Справа ў тым, што ёсць пастанова Кабміну, згодна з якой, усім замежнікам, акрамя грамадзянаў Расейскай Федэрацыі, падаўжаюцца тэрміны дзеяння часовых відаў на жыхарства.

Алесь Плотка – беларускі паэт, музыка і перакладчык сучаснай украінскай літаратуры. Пачатак маштабнай вайны сустрэў у Кіеве, дзе жыў ужо некалькі год. У траўні 2022 года ён вымушана выехаў у іншую краіну.

Беларускае Радыё Рацыя