Алесь Зарэмбюк: Футбол – найлепшы сродак падтрымкі беларусаў



На гарадскім стадыёне Беластоку прайшоў дабрачынны матч у падтрымку беларусаў. 

Матч урачыста адкрылі дырэктар Беларускага дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк і дэпутат Сейму Роберт Тышкевіч. Кажа Алесь Зарэмбюк:

– Не час разразаць тарты, не час штосьці святкаваць таму, што гэта змрочныя часы для нашай краіны. На гэтую дзясятую гадавіну мы вырашылі арганізаваць тут, у Беластоку, у горадзе, які аб’ядноўвае польскі і беларускі народы, вось гэты матч у падтрымку палітычных рэпрэсаваных у Беларусі. Усе сродкі, якія будуць перададзены, будуць скіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных рэжымам Лукашэнкі беларусаў.

Кажа дэпутат Сейму Польшчы Роберт Тышкевіч:

– Сардэчна ўсіх вітаю. Вітаю прыхільнікаў беларускай свабоды. Сёння мы сустрэліся тут, каб граць у імя беларускай свабоды і заўзець за беларускую свабоду, за ўсіх, хто змагаецца ў Беларусі за свабоду і дэмакратыю. Гэта пытанне нашай супольнай адказнасці, каб не забываліся пра рэпрэсіі ў нашай ўсходняй суседцы.

* * *

Пасля перапынку лік 1:1. Другі тайм гульні.

Беларуская каманда працягвае шэраг атак польскай брамы, эпіцэнтр гульні наўпрост фіксуецца там.

Трыбуны скандуюць: Радзіма, свабода!”. Заўзятары спяваюць „Тры чарапахі”.

Па словах гульцоў беларускай каманды, выпадковасцяў быць не павінна: „Ёсць хітрасьць, і мы яе трымаемся”. 

І вось ён новы гол беларусаў! Ізноў нумар 10 Улад Дацэнка. Прыемна, што ў перапынку Улад даў слова карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя забіць мяч, і стрымаў сваё слова.

Перапынак у гульні. Лік 1:1. Падчас перапынку гулец Улад Дацэнка, які забіў гол, падпісаў мячы заўзятарам. 

Першы мяч беларускай каманды забіў дзясяты нумар Улад Дацэнка.

Усе гульцы каманды апранутыя ў белыя цішоткі з „Пагоняй” ля сэрца.  Лік матчу зараз: 1:1.

Беларускія заўзятары занялі асобную трыбуну і актыўна падтрымліваюць гульцоў.

Беларускія заўзятары актыўна выкарыстоўваюць свой від „мексіканскай хвалі”- беларускую.

Да „хвалі” далучыліся палякі. Цяпер на стадыёне Беластоку пануе суцэльная беларуска-польская хваля салідарнасці футболу.

Беларуская каманда адрозніваецца ўдалай серыяй прамых атак польскай брамы.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Вольгі Сямашкі