Алесь Зарэмбюк: Канферэнцыю «Сцэнары для Усходняга партнёрства 2030» правядзем анлайн



Запланаваная на 16 сакавіка міжнародная канферэнцыя пад назвай «Сцэнары для Усходняга партнёрства 2030» пройдзе ў анлайн-рэжыме з-за пагрозы каронавіруса.

Пра гэта паведаміў Алесь Зарэмбюк з Беларускага Дому ў Варшаве – адзін з арганізатараў гэтага мерапрыемства: 

– Прынялі рашэнне, што яна адбудзецца анлайн. То бок, фізічна не будзе сустрэчы. Але дыскусія адбудзецца анлайн, з дапамогай мэсэнджэраў і электронных сродкаў.

У дыскусіі аб будучыні ініцыятывы Еўразвязу «Усходняе партнёрства», як чакаецца, прымуць удзел сярод іншых Кнут Абрахам з нямецкай амбасады ў Польшчы, прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Ян Хофмокл, Наталля Стэркул з Малдаўскага міністэрства замежных спраў, журналіст Арлета Бойке, былы карэспандэнт польскага тэлебачання ў Маскве ды шэраг іншых.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя