Алесь Зарэмбюк пра Цэнтр дапамогі добраахвотнікам
У Беларускім доме ў Варшаве дзейнічае Цэнтр дапамогі добраахвотнікам. У Цэнтр з усёй Еўропы сцякаецца дапамога для тых беларусаў, якія едуць ваяваць ва Украіну.

Тут могуць атрымаць дапамогу і бежанцы з Украіны, украінцы і беларусы, кажа дырэктар Беларускага дома Алесь Зарэмбюк:
– Тут адбываецца рэкрутацыя, верыфікацыя. Сюды таксама прывозяць усю неабходную амуніцыю: бронекамізэлькі, шлемы, кансервы, вайсковыя боты і ўсё, што неабходна для нашых беларускіх хлопцаў, якія выязджаюць ва Украіну, каб бараніць незалежнасць Украіны, а таксама бараніць беларускую незалежнасць і будучыню беларускай дэмакратыі.

Паводле Алеся Зарэмбюка, больш 100 беларускіх добраахвотнікаў прайшлі праз Цэнтр дапамогі. Тут іх не толькі экіпіравалі, але па спецыяльнай праграме навучылі аказваць першую медычную дапамогу.
Беларускае Радыё Рацыя
