Алімпіяда па беларускай мове сярод ліцэістаў
Бельскі белліцэй стаў арэнай для змаганняў лепшых алімпійцаў рэгіёна. Ліцэісты з Беласточчыны прыступілі да цэнтральнага этапу алімпіяды па беларускай мове. Перад імі дзве часткі конкурсу: пісьмовая і вусная. “Як і ў мінулы год, сёлета тэмай алімпіяды стала творчасць аднаго з паэтаў-белавежцаў», – кажа старшыня камісіі Мікалай Хаўстовіч з кафедры беларусістыкі Універсітэта ў Варшаве:
– У гэтым годзе – творчасць Васіля Петручука. І каб не парывалася, так скажам, сувязь з той вялікай беларускай літаратурай, то мы яшчэ Максіма Гарэцкага далучылі да галоўнай тэмы алімпіяды. З тых трох пісьмовых тэм, якія яны апрацоўваюць у гэтыя хвіліны, дзве якраз прысвечаны мясцовай, беластоцкай літаратуры.
З ліку ўдзельнікаў цэнтральнага этапу конкурсу камісія абярэ двух лаўрэатаў.
Арганізатарам алімпіяды па беларускай мове выступіла кафедра беларусістыкі Універсітэта ў Варшаве.
[Not a valid template]Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара