Аліна Коўшык: Гэта страшная страта для нашай нацыі



Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык зазначыла, што мастак-палітвязень Алесь Пушкін быў выбітнай творчай асобай і сапраўдным патрыётам.

„Я буду ўносіць пытанне ў Кабінет пра ўганараванне Алеся Пушкіна медалём „Гонар і Годнасць”, – зазначыла палітык. Яна распавяла пра сваю рэакцыю на смерць мастака:

Звычайна такія падзеі – смерць блізкай ці знакавай для Беларусі асобы, яны выклікаюць сум. Але зараз мне хочацца крычаць ад болю, крычаць ад злосці, ад нянавісці да тых людзей, якія забіваюць беларусаў за кратамі. Гэта не першая смерць, мы памятаем Вітольда Ашурка, якога хутчэй за ўсё таксама давялі, забілі. Цяпер Алесь Пушкін, шчыры беларус, страшная страта для нашай нацыі. Гэта толькі паказвае тое, што мы не павінны спыняцца ў нашай барацьбе.

Таксама Аліна Коўшык далучылася да акцыі памяці Алеся Пушкіна, якая адбылася ў Варшаве ля амбасады Беларусі ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя