Аліна Ваўранюк: Бацькоўства не мае ні нацыянальнасці, ні межаў



У галерэі „Арсенал” з 17-га лістапада па 21-га студзеня  2024 года працуе выстава „Радыкальнае бацькоўства”, прысвечаная праблеме бацькоўства як «працэсу ў рамках эканомікі клопату і сацыяльнай шчодрасці». У суботу настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк правяла па выставе экскурсію для беларускай дыяспары і этнічных беларусаў Падляшша. 

Кажа Аліна Ваўранюк:

Гэта сапраўды, калі паглядзець, радыкальнае бацькоўства. Гэта было відаць таксама падчас вернісажу. Усе працы – гэта працы жанчын. У адным толькі месцы праца мужчыны. І ўсе яны прыехалі са сваімі дзецьмі. І ўсе падкрэсліваюць тое, што дзеці – гэта суаўтары гэтых прац. Вельмі важная справа. “Бацькоўскае” не ад слова “бацька”, а ад слова “бацькі”. З-за таго, што яны мастакі – усе яны таксама актывісты. І я раю ўвогуле прыйсці сюды на выставу і проста ў самоце паглядзець, пачытаць, паслухаць.

Выстава „Радыкальнае бацькоўства” працуе ў галерэі „Арсенал” да 21-га студзеня  2024 года ўключна. Сярод цікавостак суправаджэння выставы: адукацыйныя гульні на платформе SEPPO для ўсіх жадаючых.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя