Аліна Ваўранюк: Справа не ў колькасці, а ў якасці беларусаў
У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля па стане на 2021 год. Пра хаду перапісу разважае настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк:
Чым больш мне гадоў, тым менш я пераймаюся, колькі нас. Усё ж такі справа не ў колькасці, а ў якасці. Апрача таго гэта справа кожнага чалавек: кім ён сябе лічыць, кім ён сябе хоча назваць. У мяне ніколі не было ніякіх сумневаў хто я. Я ж беларуска.
Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жылля можна да 30 верасня ўключна: праз Інтэрнэт, тэлефон ці выклікаўшы перапісчыка на дом.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя