Аліна Ваўранюк: Толькі бацькам вырашаць, ці будуць дзеці беларусамі



Урачыстым канцэртам завяршыўся беларускі летнік для малодшых школьнікаў непадалёк ад вадасховішча Семяноўка.

Пры вынікі летніка кажа суарганізатарка, прадстаўніца Аб’яднання бацькоў дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову, – “АББА”-  Аліна Ваўранюк:

– Вучацца быць сабой, вучацца сяброўству, вучацца таму, што трэба пасварыцца, а пасля памірыцца. Гэта ідэальнае месца, каб спалучыць і гісторыю, і прыроду, і фактычна этнаграфію. Спадзяюся, што такі летнік усё ж такі можа ўплываць на самасвядомасць.

Традыцыя беларускіх летнікаў для малодшых школьнікаў на Падляшшы цягнецца з 2004 года. Па словах Аліны Ваўранюк, плануецца што ў наступным годзе летнік зноў прыме новых гадаванцаў.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя