Аляксандар Берабеня пакідае сваю пасаду



Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Беластоку Аляксандар Берабеня пацвердзіў, што ў бліжэйшыя дні ён пакідае сваю пасаду.

ber4004

На ягонае месца прыбудзе яго былая супрацоўніца і падначаленая з амбасады ў Варшаве, калі ён там працаваў  у 2004-2007-м гадах:

– Усе працэдуры ў Менску ўжо праведзены. Прызначаюць Алу Генадзеўну Фёдараву, гэтая дама мне вельмі добра знаёма, бо я працаваў з ёй у Варшаве ў консульскім аддзеле нашай амбасады – я быў кіраўніком, а яна працавала консулам.

Аляксандар Берабеня звязаны з Польшчай ужо 23 гады. З 2002-га года цягам двух гадоў ён быў дарадцам амбасады Беларусі ў Польшчы . З 1995-га да 1999-га году выконваў абавыязкі віцэ-консула ў Гданьску. У Беластоку знаходзіўся з 2010-га года.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток