Аляксандр Чарнуха прэзентаваў у Беластоку сваю дэбютную кнігу «Свиньи»
У прасторы „МостМедыя” ў Беластоку адбылася прэзентацыя рамана «Свиньи». Для беларускага журналіста Аляксандра Чарнухі, які зараз часова пражывае ў Польшчы, гэта дэбютны раман.

Як ён сам прызнаецца, стварэнне гэтага сатырычнага твору насіла для яго, наперш тэрапеўтычны эфект, які дапамагае справіцца з эмоцыямі, якія перажыла і працягвае перажываць Беларусь ад 2020-га года.
-Кніга – пра свіней. Што гэта за свінні? Ці гэта жывёлы, ці гэта людзі – кожны чытач мусіць сам для сябе адказаць на гэтае пытанне. Я гэтую кнігу пачаў пісаць у кастрычніку 2020 года, то бок, гэта быў такі перыяд, які сам за сябе кажа. Што адбывалася тады ў Беларусі, як адбывалася, з якімі эмоцыямі і пачуццямі мы жылі, гэта вельмі складана для кожнага з нас. Гэта наша траўма. І мне хацелася, каб мы не толькі пакутавалі, але і смяяліся. Бо смех – гэта нашая зброя. Кніга і пра гэта таксама.
Гэта была чацвёртая, пасля Кракава, Варшавы ды Вільні, прэзентацыя кнігі «Свиньи». Па словах аўтара, яму было важна прывезці яе менавіта ў Беласток, бо тут пражывае шмат беларусаў і гэта самы беларускі горад Польшчы.
Кніга адмыслова напісаная на рускай мове. Але ўвосені плануецца выданне пераклада на беларускую, якім займаецца Алесь Плотка.





Беларускае Радыё Рацыя
