Аляксандр Кокхараў: Беларуская дыяспара ў Лондане застаецца вельмі актыўнай
Акцыі ў падтрымку ўкраінскай дыяспары і пратэсты каля беларускай амбасады – такімі застаюцца асноўныя накірункі дзейнасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Але асноўны фокус застаецца на падзеях ва Украіне, на вайне.

Пра тое, як выглядаюць такія сустрэчы, распавёў беларус Аляксандр Кокхараў:
– Беларуская дыяспара ў Лондане застаецца вельмі актыўнай. Яна падтрымлівае ўкраінскія акцыі пратэсту, якія праходзяць тры разы на тыдзень. Кожнага разу, нават у сераду, які з’яўляецца працоўным днём, увечары ёсць беларускія сцягі на гэтых мерапрыемствах. Таксама ёсць і беларускія мерапрыемствы.
Аляксандр Кокхараў дадаў, што адным з галоўных напрамкаў беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі таксама застаецца інфармацыйная падтрымка і актуалізацыя таго, што адбываецца ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя
