Аляксандр Мікалаеў: Кіеў жыве звычайным жыццём



Найперш праз медыя – вайна адчувальная пераважна праз інфармацыйны фон.

Кіеў жыве звычайным жыццём, хоць і здараюцца паветраныя трывогі і прылёты ракет, – пра гэта распавёў беларус Аляксандр Мікалаеў, які ў ваенны час вырашыў застацца ва Украіне:

Я магу сказаць, што абстаноўка ў цэлым абсалютна роўная. То бок электрычнасць ужо ёсць больш за месяц, вайна ўжо толькі ў тэлеграм-каналах і тэлевізары. Абстаноўка ў цэлым выраўнялася, машын ужо даволі такі шмат, шмат устаноў працуе, абстрэлаў даўно не было. Горад практычна паўнавартасна жыве жыццём, як і раней.

Вайна ва Украіне цягнецца 418-ты дзень, гэта амаль што чатырнаццаць месяцаў. Калі верыць пазітыўным прагнозам, то актыўныя ваенныя дзеянні могуць завершыцца да канца бягучага года.

Беларускае Радыё Рацыя