Аляксандр Мікалаеў: Усе гадаюць, калі будзе контрнаступ



Хоць і разумеюць, што дакладнай даты агучваць ніхто не будзе, але ўсе яшчэ надалей чакаюць контрнаступ.

Да любых складанасцяў у плане прылёту ракет ці адключэння электраэнергіі людзі падрыхтаваныя, – распавёў беларус Аляксандр Мікалаеў, які ў часе вайны жыве ва Украіне:

– Усе гадаюць, калі будзе контрнаступ. Ну і канешне ж гэта апошні абстрэл горада Кіева, які працягваўся вельмі доўга і масіравана. Абмяркоўваюць тое, што працуе ПВА ў горадзе Кіеве ды ў іншых гарадах. Тое, што адбылося ў траўні, то гэта абстрэлы Кіева канешне.

Расейская агрэсія на Украіну цягнецца 466-ты дзень.

Беларускае Радыё Рацыя