Аляксандр Васылюк будзе прадстаўляць беларускую меншасць як кандыдат у Сойм
16 гадоў таму
Старшыня асацыяцыі orth.net Аляксандр Васылюк будзе прадстаўляць беларускую меншасць як кандыдат у Сойм Рэчы Паспалітай па спісах Руху Польшча-2050 Шымона Голаўні.
Гэта адзіны кандыдат, які атрымаў падтрымку Форума меншасці Падляшша.
Аляксандр Васылюк нарадзіўся ў 1975 годзе на Падляшшы, жанаты, мае дзве дачкі. Сузаснавальнік інфармацыйнага парталу cerkiew.pl., а таксама orthphoto.net. Старшыня двух асацыяцый: Оrthnet і Асяродак “Белавежа”. Раней быў вядомы як актыўны сябра Брацтва праваслаўнай моладзі.
Выбары ў польскі парламент пройдуць 15 кастрычніка.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя