Аляксандр Ясінскі: Я быў вельмі ўдзячны лёсу, што ўсё атрымалася
Беларускі баяніст, які цяпер жыве ў Чэхіі, Аляксандр Ясінскі нядаўна прэзентаваў свой дэбютны альбом „Hlybini”. Рэліз выйшаў на брытанскім лэйбле, які з’яўляецца часткай буйной сусветнай сеткі „World Music Network”.
Досыць хутка альбом увайшоў у 15 найлепшых у чарце “World Music Europe”, які складаецца экспертамі. А некалі пра гэта Аляксандр нават і не мог марыць…
„З Беларусі у Чэхію я пераехаў у верасні 2011-м і добра памятаю той час”, – кажа Аляксандр Ясінскі.
– Спачатку было вельмі складана таму, што не было ніякай працы, трэба было ашчаджаць грошы. Жыў я ў танным інтэрнаце, працы спачатку не было ніякай. Я памятаю адзін з першых шпацыраў па Празе, я ішоў па такой прыгожай вулачцы „Nerudova”, праз „Pražský hrad”. Вакол мяне былі казачныя, цудоўныя старыя дамы з рознымі крамамі, прадаваліся розныя смакоцці, гэта ўсё добра пахла, гучала, было шмат турыстаў. Я вельмі спужаўся: „Дзя я знайду сваё месца? Я ж тут не разумею мовы, гэтых людзей. Як я сябе тут знайду?”.
Сёння Аляксандр стане стануць госцем аўтарскай праграмы Марыны Савіцкай „Маніфест”. Пачуць выпуск праекту і паглыбіцца ў сусвет артыста можна ўжо ў 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя