Аляксей Аўчыннікаў: Пашыраем экаведы сярод экспатаў



Беларускі экалагічны актывіст і журналіст Аляксей Аўчыннікаў ладзіць экалагічныя сустрэчы з актывістамі ў грузінскім Батумі.

Пра падрабязнасці такіх сустрэчаў распавядае Аляксей Аўчыннікаў:

Мы праводзім экасустрэчы. Прыходзяць з Беларусі, Украіны, Расеі экаактывісты, якія намагаюцца нешта рабіць экалагічнае ў Батумі. Мы іх аб’ядноўваем, падтрымліваем ініцыятывы па экалагічных, кліматычных пытаннях, каб людзі разумелі больш пра гэта.

Па словах Аляксея, у перспектыве – супраца з грузінскімі экалагічнымі арганізацыямі: 

-Мы называем яе – экалагічная ініцыятыва. І мы хочам зрабіць ТГ-канал, і магчыма сайт, на якіх будзе інфармацыя па экалагічных пытаннях, звязаных з Аджарыяй. Мы хочам выйсці на кантакт з грузінскімі экаактывістамі і экаарганізацыямі. У нас ужо ёсць задумкі як гэта зрабіць.

Аляксей упэўнены ў тым, што цягам часу арганізацыя можа выйсці на міжнародны ўзровень, дзе ўдзельнікамі будуць актывісты не толькі з Беларусі, але таксама і з іншых краін.

Беларускае Радыё Рацыя