Аляксей Носаў: Камунікуем з нямецкай, італьянскай, чэшскай, польскай дыяспарамі
Пра пашырэнне супрацы дамовіліся еўрапейскія дыяспары беларусаў.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік беларускай дыяспары ў Гішпаніі Аляксей Носаў. Плануецца выпрацаваць агульны план дзеянняў і зарэгістраваць арганізацыю, але пакуль што ўсе дэталі не агучваюцца, адзначыў ён:
– Больш за ўсё мы камунікуем з нямецкай, італьянскай, чэшскай, польскай дыяспарамі. З астатнімі дыяспарамі таксама камунікуем, але менш. Напэўна таму, што пакуль кропак судакранання няма. Мы можа быць не ведаем пра нейкія івенты, якія яны праводзяць, яны можа быць не ведаюць пра тыя, якія праводзім мы. Можа быць таму.
Аляксей Носаў дадаў, што ўжо напрыканцы студзеня – пачатку лютага будуць вядомыя канкрэтныя акцыі, мерапрыемствы, інфармацыйныя кампаніі, якія адначасова пачнуць ладзіць беларускія дыяспары ў еўрапейскіх краінах.
Беларускае Радыё Рацыя