Аляксей Панін хацеў бы забіць Парашэнку і ўбачыць Львоў у агні



Расейскі акцёр Аляксей Панін у інтэрв’ю „Камсамольскай праўдзе” назваў украінцаў вельмі добрай нацыяй, якая, „на жаль, дурная”, а таксама заявіў пра тое, што марыць асабіста забіць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку і хоча „ўбачыць Львоў у агні”.

Ён таксама распавёў, што крымчане заўсёды марылі жыць у Расеі, а адэсіты ніколі „не лічылі сябе ўкраінцамі”. Пры гэтым акцёр заявіў, што ў яго шмат сяброў-украінцаў, напрыклад Ірына Білык, „але гэта нармальныя ўкраінцы, гэта не ўкраінцы з плаўленым сырком замест мозгу”, – заявіў ён.

Панін дадаў, што „дурным украінцам” запудрылі мазгі „амерыканцы, хто заўгодна і Парашэнка”. Забіць украінскага прэзідэнта акцёр захацеў пасля прагляду сюжэту на расейскім ТБ, у якім мірныя жыхары пацярпелі ад абстрэлаў Узброеных сіл Украіны. Пры гэтым Панін не прыгадаў, дзе дакладна гэта адбылося.

gordonua.com