Аляксей Трубкін: Варта пазначыць сваю прысутнасць



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

Асаблівасць тэрытарыяльнай прыналежнасці беларусаў, якія пераязджаюць у Беласток, адзначыў адзін з адміністратараў інтэрнэт-суполак беларускай дыяспары Аляксей Трубкін:

– Праводзіў такое апытанне ў нашым чаце, хто, адкуль паходзіць, прыехаў. Калі раней збольшага была Гародня і ваколіцы, а невялікая частка з Менску, то цяпер наадварот выходзіць, паводле гэтага апытання, большая частка – гэта Менск і Меншчына. Цікава, што шмат менчукоў мяняюць сталіцу Беларусі на сталіцу Падляшша.

Прыняць удзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу. Інтэрнэт-суполкі беларускай дыяспары Беластока ў Facebook ды Telegram.

Беларускае Радыё Рацыя