Аляксей Ярахавец: Дзе беларусы – там і Беларусь
У Беластоку адбылося ўрачыстае адкрыццё дома часовага знаходжання для беларусаў, якія пакідаюць краіну па палітычных прычынах. На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі Фонду Святланы Ціханоўскай „Краіна для жыцця” і Фонду „Беларусь 2020”.
Гаворыць выканаўчы дырэктар фонду Аляксей Ярахавец:
– Гэты год вельмі моцна змяніў беларусаў і зараз бежанцы, якія вымушаны з’ехаць за мяжу, яны прыязджаюць напалоханыя, ім здаецца, што яны невядома з чым сутыкнуцца, з канкрэтнымі складанасцямі, але сустракаюць падтрымку беларускай дыяспары і разумеюць, што прыехалі дамоў. Таму зараз дзе беларусы – там Беларусь. Я думаю, што хутка мы ўсе зможам вярнуцца дамоў. Жыве Беларусь!
Зараз у доме часовага знаходжання ў Беластоку пражываюць 6 студэнтаў з Беларусі. Максімальная колькасць асобаў у прытулку можа дасягаць 17 чалавек. Пражыванне для беларусаў у доме бясплатнае.
Беларускае Радыё Рацыя