Алёна Панамарова: Актыўнасць беларусаў у Польшчы не згасла
За 28 гадоў праўлення дыктатара Лукашэнкі з-за рэпрэсій пасля выбараў 2020 года вымушаны былі пакінуць Беларусь дзясяткі тысяч самых актыўных грамадзян і самых лепшых спецыялістаў.
У кожнага свая гісторыя, але ўсе яны хацелі жыць па законе, у цывілізаванай дэмакратычнай краіне, гаворыць былая барабаншчыца з Менску, каардынатар ініцыятывы «Напішы пісьмо палітвязню» Алёна Панамарова:
„Мы ў Менску ладзілі перфоманс з барабанамі. Майго сябра судзілі на 6 гадоў.”
Актыўнасць беларусаў у Польшчы не згасла. Акцыі, пісьмы палітвязням, дапамога беларускім і ўкраінскім бежанцам. Людзі мараць пра новую вольную Беларусь.
Пра гісторыі беларусаў, якія апынуліся ў Варшаве, слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя