Альжбета Фіёнік: Для нас важна паказаць, што мы – беларусы



Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла ў Польшчы мае істотнае значэнне ў першую чаргу для беларусаў. Бо дае мажлівасць прадумаць далейшы шлях беларусаў у Польшчы як нацыянальнай меншасці.

Кажа дырэктарка Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік:

–  Каб яны не саромеліся таго, што прыйдзе нейкі і трэба будзе напісаць, хто ён, і запішацца беларусам. Чым больш нас запішацца беларусамі, тым больш проста – будзем мець і павагу польскай большасці, але таксама і сродкаў на тое, каб арганізаваць  мерапрыемствы беларускай меншасці ў Бельску і на Бельшчыне.

Прыняць удзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна з 1 красавіка праз афіцыйную Інтэрнэт-старонку перапісу: https://spis.gov.pl/, праз тэлефон альбо праз візіт перапісчыка на дом.

Вольга Сямашка,  Беларускае Радыё Рацыя