Амаль 1,5 млн еўра з ЕЗ атрымаюць школы на Падляшшы



6,5 мільёна злотых (амаль 1 мільён 429 тысяч еўра) з еўрапейскіх фондаў на падрыхтоўку навучання падчас пандэміі атрымае больш за 100 школ на Падляшшы. Школы з гэтак званай Беластоцкай функцыянальнай зоны, сярод іншага, атрымаюць дэзінфікуючыя сродкі і ноўтбукі.

У прыватнасці сродкі атрымаюць адукацыйныя ўстановы з Беластока, а таксама дзевяці суседніх муніцыпалітэтаў, такіх як: Хорашч, Чарна Беластоцка, Дабжынева, Юхновец Касцельны, Лапы, Супрасль, Турасль Касцельна, Васількаў і Заблудаў. Так вырашыла праўленне Падляшскага ваяводства на сваім паседжанні ў чацвер.

Кошт праекта складае амаль 7,7 млн злотых (больш за 1 мільён 692 тысячы еўра), у тым ліку сродкі з ЕЗ – 6,5 млн злотых.

Апрача дэзінфікуючых сродкаў, ноўтбукаў і праграмнага забеспячэння праект таксама прадугледжвае курсы па розных формах навучання для больш за 400 настаўнікаў.

polskieradio.pl